Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:06 ]  Ўкраіна адзначыла гадавіну чарнобыльскай катастрофы


КІЕЎ. Сёньня Ўкраіна адзначыла 16-тую гадавіну чарнобыльскай катастрофы. Па ўсёй краіне адбыліся памятныя адзначэньні гадавіны трагедыі. Уначы у 1 гадзіну 23 хвіліны – у дакладным часе, калі 26 красавіка 1986 году адбылася катастрофа – каля 250 чалавек узялі ўдзел у хвіліне маўчаньня каля чацьвертага энэргаблёку станцыі. Украінскі ўрад сёньня выступіў з заклікам да ўсяго сьвету не забывацца пра тое, што ахвярам Чарнобылю надалей патрэбная дапамога.
XS
SM
MD
LG