Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:14 ]  Ізраільскі прэм'ер думае пра спыненьне ізаляцыі Арафата


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон разглядае магчымасьць спыненьня ізаляцыі палестынскага лідэра Ясіра Арафата ў ягонай сядзібе ў Рамале на Заходнім Беразе Ярдану. Дарадца Шарона сёньня паведаміў, што Арафату могуць дазволіць пакінуць сваю сядзібу і выехаць у паласу Газа. Паводле дарадцы, гэта можа даць Арафату магчымасьць ужыць жорсткія захады супраць ваяўнічых груповак і паказаць, што ён гатовы сур’ёзна змагацца з тэрарызмам. Пакуль што Арафату не зрабілі традыцыйнай прапановы ў гэтай справе. Прадстаўнік палестынскай адміністрацыі Саіб Эрыкат назваў згаданы плян ізраільскімі хітрыкамі з мэтай атрымаць поўны кантроль над Заходнім Берагам.
XS
SM
MD
LG