Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:21 ]  Колін Паўэл ня бачыць доказаў расправы ізраільцаў над палестынцамі ў Джэніне


(Вашынгтон) Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што ня бачыць аніякіх доказаў зьверскай расправы Ізраілю над палестынцамі ў лягеры ўцекачоў у Джэніне. Выступаючы перад сябрамі амэрыканскага сэнату Паўэл сказаў, што падчас страляніны цягам нядаўняй наступальнай апэрацыі Ізраілю на Заходнім Беразе Ярдану былі забітыя, ягоным меркаваньнем, некалькі тэрарыстаў. Дзяржаўны сакратар дадаў, што ён ня бачыў ніякіх сьведчаньняў “расправы” над арабскімі мірнымі жыхарамі, пра якую гавораць палестынцы. Паўэл паведаміў таксама, што сёньня ён меў тэлефонную размову з Шаронам наконт хуткага зканчэньян спрэчкі вакол камісіі ААН па расследваньні падзеяў падзеяў у Джэніне
XS
SM
MD
LG