Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:53 ]  Расейкі прэмьер абмяркоўваў тэму Калінграду ў Брусэлі


(Брусэль) Прэмьер-міністар Расеі Міхаіл Касьянаў прыбыў сёньня ў Брусэль на перамовы зь кіраўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу наконт узаемадачыненьняў Расеі з гэтай міжнароднай арганізацыяй. Выступаючы пасьля сустрэчы, Касьянаў заявіў, што галоўнай тэмай перамоваў была тэма Калініградзкай вобласьці, якая ў выпадку пашырэньня Зьвязу ператворыцца ў эксклаў. Паводле неназванага прадстаўніка Эўразьвязу, што Расея зьвярнулася з просьбай аб прадасатўленьні бязвізавага калідору на тэрыторыі Польшчы і Літвы дзеля свабоднага перасоўваньня расейкіх грамадзянаў і тавараў. Старышня ЭЗ Рамана Продзі заявіў сёньня раней, што ў пытаньні Шангенскіх пагадненьняў адносна свабоднага перасоўваньня ўнутры зьвязу ня можа быць выключэньня для іншых краінаў. Аднак, прадстаўнік Зьвязу падкрэсьліў, што візавая і мытная палітыка ЭЗ можа быць дастаткова гнуткай
XS
SM
MD
LG