Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:12 ]  Землятрус на Балканах


(Скопье) Моцны землятрус адбыўся сёньня на Балканах. Землятрус закрануў Македонію, Косава, паўднёвую Сэрбію і Баўгарыю. Пакуль не паступала паведамлеьняў пра ахвяры і разбурэньні. У сталіцы Македоніі Скопье, дзе штуршкі адчуваліся на працягу 40 сэкундаў, жыхары ў паніцы пакідалі свае дамы. Сэрбскія сэйсмолягі цьвердзяць, што эпіцэнтр землятрусу знаходзіцца паміж косаўскімі местамі Віціна і Урошавац. Сэйсмолягі ацэньваюць магутнасьць штуршкоў у 5 і 1 дзясятую балу паводле шкалы Рыхтэра
XS
SM
MD
LG