Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:42 ]  Расея і Румынія гатовыя падпісаць двухбаковую дамову


(Бухарэст) Міністэрства замежных справаў Румыніі паведаміла сёньня, што Румынія і Расея рыхтуюцца падпісаць двухбаковую дамову паміж дзьвюма краінамі ў наступным месяцы. У мінулую пятніцу дыпляматы абедзьвюх дзяржаваў абмеркавалі ў Маскве апошнія дэталі гэтага дакумэнту, які быў прадметам перамоваў апошнія восем гадоў. Чакаецца, што дамова будзе падпісаная падчас паездкі прэзыдэнта Румыніі Іёна Іліеску ў Расею сёлета ў траўні. Усе апошнія гады дыскусыя вялася вакол двух галоўных момантаў. Бухарэст настойваў на тым, каб Масква асудзіла пакт1939 году паміж Нямеччынай і СССР, паводле якога частка румынскай тэрыторыі адыйшла да Савецкаму Саюзу. Другое патрабаваньне тычыцца вяртаньня румынскіх матэрыяльных каштоўнасьцяў, якія апынуліся на тэрыторыі Савецкай Расеі пасьля 1917-га году. У свай будучай дэклярацыі Расея асудзіць пакт Молатава-Рыбентропа ў абмен на прабачэньні Румыніі за ўдзел у другой усясьветнай вайне на баку нацысцскай Нямеччыны
XS
SM
MD
LG