Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:27 ]  Пачаўся другі раўнд перамоваў Папы Рымскага з амэрыканскімі кардыналамі


(Ватыкан) Сёньня тут распачаўся другі раўнд перамоваў Папы Рымскага Яна Паўла другога з амэрыканскімі кардыналамі ў сувязі з крызысам, які выклікалі абвінавачаньні на адрас прадстаўнікоў каталіцкай царквы ў сэксуальных злачынствах супраць дзяцей. Учора, падчас перамоваў, Папа Рымскі заявіў, што пэдафілія ёсьць ня толькі крымінальным злачынствам, але й жахлівым грахом. Гэта была самая жорсткая заява пантыфіка рымакаталіцкай царквы з моманту пачатку сэксуальнага скандалу ў ЗША. Чакаецца, што сёньня пазьней Ватыкан выступіць з афіцыйнай заявай па выніках перамоваў
XS
SM
MD
LG