Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  Буш: адзіны шлях да міру паміж ізраільцамі й палестынцамі -- каб яны жылі ў розных краінах


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што адзіны шлях дасягнуць працягага міру на Блізкім Усходзе – гэта зрабіць так, каб ізраільцы й палестынцы жылі побач, але ў асобных дзяржавах. Прамаўляючы ў Белым доме падчас сустрэчы з каралём Марока Мухамадам, Буш таксама сказаў, што арабскі сьвет нясе роўную адказнасьць за мірны працэс на Блізкім Усходзе. Раней сёньня ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон зьвярнуўся праз тэлебачаньне да праізраільскага лобі ў Вашынгтоне, каб заявіць, што ваенная кампанія ягонай краіны на Заходнім беразе адчыняе дзьверы мірнаму працэсу. Шарон заявіў, што мусяць быць цалкам спыненыя атакі супраць Ізраілю. Ён дадаў, што тады Ізраіль будзе гатовы да доўгачасовага перамір’я з палестынцамі. Паводле Шарона, пасьля ізраільцы й палестынцы змаглі б дасягнуць сталага вырашэньня. У тэлезвароце Шарон сказаў, што ня можа быць маральнай роўнасьці паміж актамі самаабароны й тэрарыстычнымі дзеяньнямі. Гэтыя дзьве зьявы ня могуць і ня мусяць параўноўвацца, заявіў Шарон і дадаў, што ёсьць велізраная розьніца паміж ахвярамі тэрарызму й тымі, хто ўчыняе тэрор.
XS
SM
MD
LG