Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 09:51 ]  Другі тур парлямэнцкіх выбараў у Вугоршчыне


БУДАПЭШТ. Выбарцы Вугоршчыны сёньня йдуць на ўчасткі для галасаваньня ў другім, вырашальным туры парлямэнцкіх выбараў. Апазыцыйныя сацыялісты спадзяюцца перамагчы кансэрватыўнага прмэ'ер-міністра Віктара Орбана пасьля нечаканых вынікаў першага тура выбараў, які адбыўся два тыдні таму. Тады былыя камуністы зь невялікай перавагай перамаглі Орбанаў альянс ФІДЭС-Дэмакратычны форум. Пасьля гэтага сацыялісты стварылі саюз з лібэраламі – з партыяй свабодных дэмакратаў, якія занялі ў першым туры трэцяе месца. Выбарчыя ўчасткі ў Вугоршчыне адчыніліся а 7-й гадзіне менскага часу й будуць працаваць да 20-й. Неўзабаве пасьля заканчэньня галасаваньня чакаюцца папярэднія вынікі выбараў.
XS
SM
MD
LG