Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:00 ]  Буш зноў заклікае Ізраіль вывесьці войска


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сёньня зноў запатрабаваў ад Ізраілю вывесьці войска з палестынскіх тэрыторыяў і заклікаў арабскія краіны «супрацьстаяць» тэрарызму. Тым часам палестынскі міністар міжнароднага супрацоўніцтва скрытыкаваў Злучаныя Штаты за іх няздольнасьць спыніць учыненую Ізраілем разьню на Заходнім Беразе Ярдану. Раней сёньня амэрыканскі пасланец на Блізкім Усходзе Ўільям Бэрнс наведаў лягер уцекачоў у Джэніне, назваўшы пабачанае «чалавечай трагедыяй тысячаў невінаватых палестынцаў». Рада Бясьпекі ААН аднагалосна пастанавіла даслаць у рэгіён адмысловую місію з мэтай расьсьледаваньня зьнішчэньня лягеру ў Джэніне. Ізраіль пагадзіўся супрацоўнічаць зь місіяй і абвергнуў абвінавачаньні ва ўчыненьні разьні ў Джэніне.
XS
SM
MD
LG