Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:58 ]  Кітай і Іран занепакоеныя ўплывамі ЗША ў Цэнтральнай Азіі


ТЭГЕРАН. Іран і Кітай сёньня абвясьцілі, што ў гісторыі іх двухбаковых дачыненьняў была адгорнутая новая старонка. Кітайскі прэзыдэнт Цьзян Цзэмінь правёў у Тэгеране двухгадзінныя перамовы з прэзыдэнтам Ірану Мухамадам Хатамі. Прэзыдэнт Цьзян заявіў, што абедзьве краіны будуць супрацоўнічаць дзеля міру і стабільнасьці у Цэнтральнай Азіі і ў сьвеце, працягваючы 2000-гадовую традыцыю двухбаковых дачыненьняў. Абодва кіраўнікі выказалі неспакой з прычыны ўсё большага ўплыву Злучаных Штатаў у Цэнтральнай Азіі. Гэта першы візыт кітайскага кіраўніка ў Іран ад часу Ісьлямскай рэвалюцыі 1979 году.
XS
SM
MD
LG