Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:55 ]  Ватыкан асудзіў рашэньне расейскіх уладаў


МАСКВА. Ватыкан сёньня асудзіў расейскія ўлады за забарону каталіцкаму біскупу ўехаць у Расею. Прэсавы сакратар Ватыкану назваў фактычнае выгнаньне з Расеі біскупа Ежы Мазура «сур’ёзным парушэньнем» рэлігійных свабодаў. Мазуру было забаронена ўехаць у Расею ўчора, калі на лётнішчы Шарамецьева ўлады скасавалі ягоную візу. Біскуп Мазур накіроўваўся ў Іркуцк каб узначаліць тамтэйшую новаствораную дыяцэзію. Кіраўнік каталікоў Расеі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сёньня абвінаваціў расейскія ўлады ў правядзеньні арганізаванай кампаніі, скіраванай супраць каталікоў.
XS
SM
MD
LG