Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:52 ]  Human Rights Watch крытыкуе Камісію ААН


ЖЭНЭВА. Амэрыканская праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch выступіла з крытыкай краінаў, чые прадстаўнікі ўваходзяць у Камісію ААН у пытаньнях правоў чалавека. Паводле праваабаронцаў, сябры камісіі пры галасаваньні блякуюць прыняцьце пастановаў аб пакараньні канкрэтных парушальнікаў. Human Rights Watch цьвердзіць, што некаторыя краіны, дзе найбольш парушаюцца правы чалавека, дамагліся месцаў у Камісіі, каб не дапусьціць крытыкі на свой адрас. У Камісіі сярод іншага прадстаўленыя Альжыр, Кітай, Куба, Інданэзія, Лібія, Нігерыя, Расея і Судан. Учора Камісія з малой перавагай галасоў адхіліла рэзалюцыю аб асуджэньні Расеі за парушэньні правоў чалавека ў Чачэніі.
XS
SM
MD
LG