Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:47 ]  Амэрыканскі пасланец наведаў лягер уцекачоў у Джэніне


ЕРУСАЛІМ. Амэрыканскі пасланец на Блізкім Усходзе Ўільям Бэрнс наведаў сёньня лягер уцекачоў у Джэніне, назваўшы пабачанае «чалавечай трагедыяй тысячаў невінаватых палестынцаў». Бэрнс заклікаў дапусьціць супрацоўнікаў гуманітарных арганізацыяў у лягер, які стаўся месцам жорсткіх баёў падчас ізраільскай вайсковай апэрацыі, распачатай 29 сакавіка. Рада Бясьпекі ААН аднагалосна пастанавіла даслаць у рэгіён адмысловую місію з мэтай расьсьледаваньня зьнішчэньня лягеру ў Джэніне. Ізраіль пагадзіўся супрацоўнічаць зь місіяй і абвергнуў абвінавачаньні ва ўчыненьні разьні ў Джэніне.
XS
SM
MD
LG