Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:38 ]  Надзвычайныя захады бясьпекі ўжытыя ў Вашынгтоне


ВАШЫНГТОН. Паліцыя перакрыла вуліцы і выставіла дадатковую варту ў Вашынгтоне, дзе адбываецца веснавая сустрэча прадстаўнікоў Усясьветнага Банку і Міжнароднага Валютнага Фонду. Удзельнікі сустрэчы плянуюць абмеркаваць узмацненьне аздараўленьня глябальнай эканомікі. Перад сустрэчай міністры эканомікі краінаў Вялікай Сямёркі абмяркуюць пытаньне павышэньня коштаў на нафту. Тым часам у Вашынгтоне сабраліся дэманстранты, якія пратэстуюць супраць глябалізацыі, якая, паводле іх, спрыяе пашырэньню беднасьці. Паліцыя спадзяецца, што дэманстрацыі пратэсту ня будуць такімі маштабнымі, як падчас ранейшых сустрэчаў.
XS
SM
MD
LG