Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:36 ]  У Іран вярнуўся адзін зь вядучых апазыцыянэраў


ТЭГЕРАН. Паведамляецца, што сёньня ў Тэгеран прыляцеў адзін зь вядучых прадстаўнікоў апазыцыі кіруючаму клерыкальнаму рэжыму пасьля гадавога побыту на лячэньні ў Злучаных Штатах. Ібрагім Язды быў кіраўніком забароненага цяпер Руху Свабоды, які адыграў важную ролю ў Ісьлямскай рэвалюцыі 1979 году, аднак пазьней апынуўся ў апазыцыі да клерыкальных уладаў Ірану, якія выкаранялі любое іншадумства. Іранскія судовыя ворганы выдалі ордэр на арышт Ібрагіма Язды, аднак апазыцыянэр дагэтуль застаецца на свабодзе.
XS
SM
MD
LG