Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:15 ]  Прэм’ер-міністар Чарнагорыі Філіп Вуянавіч пайшоў у адстаўку


Падгорыца. Прэм’ер-міністар Чарнагорыі Філіп Вуянавіч пайшоў у адстаўку, патлумачыўшы гэта немагчымасьцю прадухіліць раскол кааліцыйнага ўраду. Разыходжаньні палягаюць у стаўленьні да стварэньня новага саюзу Чарнагорыі й Сэрбіі. Лібэральны Альянс адмовіўся падтрымаць гэтую ініцыятыву і пакінуў урад, што пазбавіла Вуянавіча падтрымкі большасьці. Паводле Канстытуцыі, цяпер прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч павінен на працягу 60 дзён прызначыць новага прэм’ера, які пазьней павінен атрымаць падтрымку парлямэнцкай большасьці. У тым выпадку, калі новы кіраўнік ураду не атрымае падтрымку парлямэнту, у Чарнагорыі пройдуць новыя парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG