Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:09 ]  Былы кароль Афганістану сёньня адмовіўся зьяўляцца на публіцы


Кабул. Губэрнатары афганскіх правінцыяў і правадыры плямёнаў сёньня разьлічвалі атрымаюць аўдыенцыю ў былога караля Захір Шаха, які ўчора вярнуўся на Радзіму пасьля амаль трыццаці гадоў выгнаньня. Міністар замежных справаў Афганістану доктар Абдуло заявіў, аднак, што сёньня Захір Шах не зьбіраецца зьяўляцца на публіцы. Рэзыдэнцыя былога манарха знаходзіцца ў надзвычайным рэжыме аховы. Захір Шаха ахоўваюць 50 італьянскіх карабінэраў – пакуль байцы афганскіх спэцпадразьдзяленьняў праходзяць адпаведнае навучаньне. Прадстаўнікі італьянскіх уладаў паведамілі, што ў сакавіку вяртаньне былога караля прыйшлося адкласьці, бо спэцслужбы тады атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку замаху на ягонае жыцьцё. Паводле зьвестак, замах рыхтавалі байцы тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда”.
XS
SM
MD
LG