Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:11 ]  Самалёт ударыўся ў 30-павярховы хмарачос у цэнтры Міляну


МІЛЯН. Сёньня чатырохмесны турыстычны самалёт маркі “Пайпэр” ударыўся ў 30-павярховы хмарачос у цэнтры Міляну – на ўзроўні 25 паверху. У будынку, дзе знаходзіцца шэраг рэгіянальных урадавых службаў, пачаўся пажар. Паводле італянскіх сродкаў масавай інфармацыі, незадоўга перад тым пілёт перадаў авіядыспэтчарам, што страціў кантроль над самалётам з тэхнічных прычынаў. Італянскія пажарнікі паведамляюць, што прынамсі адзін чалавек загінуў, 20 пацярпелых – шпіталізаваныя. 127-мэтровы хмарачос “Пірэлі” у які ўдарыўся самалёт – ёсьць аднвм з сымболяў Міляну – фінансавага цэнтру Італіі.
XS
SM
MD
LG