Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:51 ]  Гэнэральны Сакратар ААН Кофі Анан заклікаў дыслякаваць на Блізкім Усходзе шматнацыянальныя сілы


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Сёньня Гэнэральны Сакратар ААН Кофі Анан заклікаў дыслякаваць на Блізкім Усходзе шматнацыянальныя сілы. Анан заявіў Радзе Бясьпекі ААН, што Ізраіль і палестынцы ня ў стане самастойна разьвязаць блізкаўсходні канфлікт. Зь ягоных словаў, шматнацыянальны кантынгэнт мусіць кантраляваць вывад ізраільскага войска з палестынскіх тэрыторыяў і назіраць за захаваньнем замірэньня. Анан лічыць, што ў выніку можна будзе стварыць умовы для ўзнаўленьня перамоваў пра палітычнае разьвязаньне. Раней Злучаныя Штаты адрыналі прапановы пра адпраўку на Блізкі Ўсход міжнародных сілаў. Ізраіль таксама сумняваецца ў дзейснасьці гэткіх захадаў.
XS
SM
MD
LG