Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:50 ]  Кіраўнікі шэрагу краінаў і міжнародных арганізацыяў віталі вяртаньне караля Афганістану


РЫМ. Кіраўнікі шэрагу краінаў і міжнародных арганізацыяў віталі вяртаньне на радзіму былога караля Афганістану Мухамэда Захір Шаха. Прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлусконі выказаў упэўненасьць, што Захір Шах зможа ўнесьці даробак ва ўсталяваньне міру і дэмакратыі ў Афаністане. Паводле кіраўніка ведамства ААН у справах уцекачоў Руда Любэрса, прыезд у Кабул былога манарха дапаможа пераканаць тысячы афганцаў, якія жывуць за мяжой, што яны таксама могуць вярнуцца на радзіму і не баяцца за свае жыцьці. Аднак іранскія газэты, якія адлюстроўваюць погляды іслямскіх клерыкалаў, у сваіх сёньняшніх камэнтарах называюць былога караля “рэліктам мінулага” і “марыянэткай” у рукох заходніх краінаў.
XS
SM
MD
LG