Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:42 ]  Кіраўніцтва Эўразьвязу будзе дамагацца міжнароднага сьледства ў справе апэрацыі ў лягеры Джынін


БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўрапэйскага Зьвязу заявіла, што ў часе заплянаваных перамоваў з прадстаўнікамі Ізраілю, будзе дамагацца міжнароднага сьледства ў справе ізраільскай вайсковай апэрацыі ў палестынскім лягеры Джэнін. Лідары Эўразьвязу сустрэнуцца з міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрасам у гішпанскім месьце Валенсія. Паводле палестынскага боку у Джэніне загінулі сотні жанчын і дзяцей, але Ізраіль заяўляе, што ахвяраў было значна менш і толькі сярод узброеных палестынцаў. Палестынцы і арабскія краіны патрабуюць ААНаўскага сьледства ў гэтай справе. Да патрабаваньня далучыліся таксама адмысловы ўпаўнаважаны ААН у справе правоў чалавека Мэры Робінсан, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро і арганізацыя Міжнародная Амністыя.
XS
SM
MD
LG