Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:40 ]  У Афганістан вярнуўся былы кароль Мухамэд Захір Шах


КАБУЛ. Сёньня з Рыму, пасьля 29 гадоў выгнаньня, вярнуўся на Радзіму былы кароль Афганістану Мухамэд Захір Шах. У аэрапорце, куды ён прыляцеў у суправаджэньні кіраўніка часовай адміністрацыі краіны Хаміда Карзая, былога караля сустракалі правадыры афганскіх плямёнаў. 87-гадовы Захір Шах шмат кім уважаецца за лідара, здольнага аб’яднаць розныя этнічныя і племянныя групоўкі. У чэрвені былы манарх адчыніць паседжаньне Лойя Джыргі – рады старэйшынаў плямёнаў, якая абярэ новы ўрад Афганістану.
XS
SM
MD
LG