Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:06 ]  Прадстаўнік ААН жахнуўся ад разбурэньняў у палестынскім лягеры Джэнін


ДЖЭНІН (Палестынская Аўтаномія). Сёньня адмысловы высланьнік ААН на Блізкім Усходзе Тэр’е Род Ларсэн наведаў уцякацкі лягер Джэнін на Заходнім беразе Ярдану. Ларсэн сказаў, што разбурэньні ў лягеры выглядаюць жахлівымі і неверагоднымі ды запатрабаваў для групаў гуманітарнай дапамогі вольнага доступу ў лягер, які быў месцам найбольш жорсткай барацьбы ў часе амаль трохтыднёвага ізраільскага наступу. Тым часам Ізраіль заявіў, што ягонае войска да нядзелі можа выйсці з Наблусу, Джэніну і частак Рамалы, але будзе працягваць аблогу групы жаўнераў у Бэтліемскай царкве Раства і абмяжоўваць свабоду палестынскага лідара Ясіра Арафата ў Рамале.
XS
SM
MD
LG