Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:05 ]  Самалёт ЗША памылкова збамбаваў канадыйскіх вайскоўцаў


КАНДАГАР. У Афганістане ваенны самалёт Злучаных Штатаў F-16 памылкова ськінуў дзьве 250-кіляграмовыя бомбы на групу канадыйскіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у манэўрах недалёка ад Кандагару. Чатыры канадыйцы загінулі і восем былі параненыя. Паведамляецца, што пілёт, які правёў памылковае бамбаваньне палічыў вучэбную страляніну варожым вагнём. Прэм’ер-міністар Канады Жан Крэцьен паведаміў, што свае спачуваньні прыслалі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і міністар абароны Дональд Рамсфэльд. У ваколіцах Кандагару знаходзіцца больш як 700 канадыйскіх вайскоўцаў, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG