Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:37 ]  Кіраўніцтва НАТА правядзе сустрэчу з Расеяй на вышэйшым узроўні


АФІНЫ. Кіраўніцтва НАТА вырашыла правесьці сустрэчу з Расеяй на вышэйшым узроўні. Паводле Гэнэральнага сакратара Супольнасьці Джорджа Робэртсана, Паўночнаатлянтычны альянс запрашае расейскага прэзыдэнта Владзіміра Пуціна ў Рым, дзе 28 траўня, у часе сустрэчы ў вярхох, будзе афіцыйна абвешчана пра стварэньне сумеснай рады НАТА-Расея. Сумесная рада дазволіць Расеі разам зь іншымі НАТАўскімі краінамі браць удзел у вырашэньні такіх пытаньняў, як міратворчыя апэрацыі, ядзерная абарона і раззбраеньне.
XS
SM
MD
LG