Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:12 ]  У Грозным загінулі 17 супрацоўнікаў прарасейскага АМОНу Чачні


ГРОЗНЫ. Сёньня ў Грозным, у выніку выбухаў фугасаў, загінулі 17 супрацоўнікаў прарасейскага АМОНу Чачні і шасьцёра былі цяжка параненыя. Усяго, цягам апошніх 24 гадзінаў у рэспубліцы загінулі 35 чалавек. Выбухі адбыліся за некалькі гадзінаў перад тым, як расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін заявіў пра заканчэньне ваеннай стадыі канфлікту ў Чачні і падзякваў сваім вайскоўцам за адвагу і гераізам. Расейскія аддзелы намінальна кіруюць амаль на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, але амаль штодня іхныя вайскоўцы гінуць ад бомбаў, альбо ў часе перастрэлак.
XS
SM
MD
LG