Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:36 ]  ААН вітала публікацыю дакладу пра трагедыю ў Срэбрэніцы


НЬЮ-ЁРК ААН вітала публікацыю дакладу пра абставіны масавых забойстваў басьнійскімі сэрбамі 7 тысячаў мусульманаў у басьнійскім горадзе Срэбрэніцы ў 1995 годзе. У Срэбрэніцы тады знаходзіліся галянскія міратворцы, якія, аднак, ня здолелі прадухіліць расправу. Прэсавы сакратар ААН Фархад Хаг у размове з карэспандэнтам нашага радыё станоўча ацаніў дакладнасьць, з якой было праведзеная дасьследваньне. Раней ААН прызнала недасканаласьць камандных структураў сваіх міратворчых сілаў і правяла неабходныя рэформы. У сваёй справаздачы з 99-га годку ААН прааналізавала прычыны правалу міратворчых місіяў ў Срэбрэніцы і Руандзе. Аўтары справаздачы ААН заклікалі Раду Бясьпеку надзяліць міратворцаў канкрэтнымі паўнамоцтвамі ў справе ўжыцьця зброі і аховы цывільнага насельніцтва. У аўторак у сувязі з публікацыяй дакладу ўрад Галяндыі ў поўным складзе пайшоў у адстаўку
XS
SM
MD
LG