Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  Урад Югаславіі заклікаў усіх абвінавачаных дабраахвотна здацца Гаагскаму Трыбуналу


БЯЛГРАД Урад Югаславіі заклікаў сёньня ўсіх 23-х чалавек, абвінавачаных у ваенных злачынствах, цягам трох дзён дабраахвотна здацца Міжнароднаму Трыбуналу ў Гаазе. У адмысловай заяве гаворыцца, што пасьля гэтага тэрміну ў дачыненьні да іх будзе ўжытая працэдура прымусовай экстрадыцыі. У сьпісе -- 10 грамадзянаў Сэрбіі і 13 басьнійскіх сэрбаў, сярод якіх былы лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Караджыч і гэнерал Ратко Младзіч. На мінулым тыдні Югаславія прыняла закон аб супрацоўніцтве з Міжнародным Судом. Заўтра ў Белград мае намер прыбыць для сустрэчы з міністрамі юстыцыі і замежных справаў Югаславіі галоўны пракурор Міжнароднага Трыбуналу Карла дэль Понтэ. Сёньня яна правяла сустрэчы ў Сараеве з прадстаўнікамі Босьніі
XS
SM
MD
LG