Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  Саляна заклікаў Босьнію да рэформаў


САРАЕВА Каардынатар у пытаньнях зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Гаўер Саляна заклікаў басьнійскіх лідэраў да правядзеньня рэформаў, неабходных для інтэграцыі краіны ў Эўропу. У часе сустрэчы з мясцовымі лідэрамі ў Сараеве Саляна настойваў на прыняцьці законаў, якія гарантавалі б роўныя правы мусульманам, харватам і сэрбам. Паводле Саляны, з паловы 90-х гадоў сытуацыя ў гэтай галіне ў Босьніі зьмянілася да лепшага, але многае трэба яшчэ зрабіць.
XS
SM
MD
LG