Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:20 ]  У Афганістане зьнішчаюць рэшткі талібаў


КАБУЛ Афганскія ўрадавыя войскі праводяць апэрацыю супраць рэшткаў талібаўскіх фармаваньняў на усходзе краіны. Як паведамляе афганскае іслямскае агенства, апэрацыя праходзіць пры падтрымцы амэрыканскай авіяцыі. У гарах на мяжы з Пакістанам брытанскія марскія пехатынцы працягваюць зьнішчаць базы і бункэры талібаў і баявікоў “Аль-Каеды”. Сёньня ў Кандагары быў паранены амэрыканскі вайсковец. Паводле сьведкаў, у яго стралялі з аўтамабіля, у часе абстрэлу быў паранены таксама адзін афганец.
XS
SM
MD
LG