Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:38 ]  Паўэл кажа пра прагрэс на блізкаўсходніх перамовах


ЕРУСАЛІМ Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл, паведаміў, што на ягоных перамовах з палестынскімі і ізраільскімі лідарамі быў дасягнуты пэўны прагрэс. Паўэл, аднак сказаў, што ён ня можа абмяркоўваць умовы перамір’я да таго часу, калі заўтра пакіне рэгіён. Падчас сваёй паездкі па Блізкім Усходзе Паўэл тройчы сустракаўся з ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам. Заўтра Паўэл другі раз спаткаецца з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам, і закончыць сваю місію сустрэчай у Каіры з прэзыдэнтам Эгіпту Хосні Мубаракам. Арыэль Шарон паабяцаў часткова вывесьці ізраільскія войскі з палестынскіх тэрыторыяў. Тым ня менш ізраільскае войска ўвайшло сёньня ў некалькі вёсак на Заходнім Беразе
XS
SM
MD
LG