Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:33 ]  Адстаўка галянскага ўраду


ГААГА Прэм’ер-міністр Галяндыі Вім Кок заявіў, што ня будзе вылучаць сваю кандыдатуру для пераабраньня на пасаду кіраўніка ўраду пасьля таго, як сёньня ўвесь кабінэт міністраў падаў у адстаўку. Адстаўка адьбылася пасьля апублікаваньня справаздачы незалежнай камісіі, якая сьцьвярджае, што галянскі ўрад ня здолеў прадухіліць масавыя забойствы мусульманаў у басьнійскім горадзе Срэбрэніца ў 1995 годзе. Тады, звыш 7 паловай тысячаў мусульманаў-басьнійцаў былі забітыя сіламі басьнійскіх сэрбаў, якія захапілі гэтую тэрыторыю, на якой разьмяшчаліся галянскія міратворцы. У дакладзе незалежнай камісіі сьцьвярджаецца, што ўрад недастаткова падрыхтаваў міратворцаў для дзеяньняў у надзвычайных умовах, і ў выніку яны няздолелі абараніць насельніцтва Срэбрэніцы. Урад Босьніі вітаў адстаўку галянскага ўраду, назваўшы гэта “маральным крокам”. Сёньня ААН абвесьціла пра выдзяленьне 12 з паловай мільёнаў даляраў на трохгадовую праграму аднаўленьня Срэбрэніцы.
XS
SM
MD
LG