Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:12 ]  Найбуйнейшы страйк у Італіі


РЫМ Італьянскі прэм’ер-міністр Сільвіё Бэрлюсконі паведаміў, што ўрад гатовы аднавіць перамовы з прафсаюзамі наконт новага працоўнага заканадаўства. Бэрлюсконі, аднак, лічыць, што працоўныя дачыненьні павінны быць рэформаваныя, негледзячы на сёняшні усеагульны страйк, найбуйнейшы за апошнія 20 гадоў. У выніку 8-гадзіннага страйку, у якім узялі ўдзел мільёны людзей, сёньня ў Італіі спыніўся транспарт, прадпрыемствы, зачыніліся школы, банкі і пошта. Да страйку заклікалі тры найбуйнейшыя прафсаюзы, якія пратэстуюць супраць намераў ураду рэфармаваць працоўнае заканадаўства, што, на думку прафсаюзаў, ушчамляе правы працоўных
XS
SM
MD
LG