Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:01 ]  Ізраіль за тыдзень выведзе войска з Заходняга Берагу


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паведаміў, што ізраільскае войска на працягу тыдня будзе выведзенае з усіх гарадоў на Заходнім Беразе Ярдану апрача Рамалагу і Бэтлеему. У інтэрвію тэлеканалу CNN Шарон заявіў, што Ізраіль ня мае намеру заставацца на палестынскіх тэрыторыях. Галоўны ўдзельнік перамоваў з палестынскага боку Саіб Эракат у адказ на выказваньне Шарона заявіў, што ізраільскі лідэр не адчувае сябе абавязаным заключаць мір з палестынскім народам. Аднак Эракат дадаў, што Шарон быў абраны народам Ізраілю і ён паважае гэты выбар.
XS
SM
MD
LG