Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:55 ]  Афганцы пачалі вылучаць прадстаўнікоў у Лоя Джыргу


КАБУЛ. Грамадзяне Афганістану сёньня пачалі вылучаць прадстаўнікоў у Лоя Джыргу ­ Вялікую Нацыянальную Раду. Гэтым самым распачаўся працэс ускосных выбараў, які мае скончыцца сфармаваньнем новага афганскага ўраду. Лоя Джырга будзе скліканая ў чэрвені. Тым часам сёньня ў горадзе кандагар на поўдні краіны ў выніку выбуху загінулі чатыры амэрыканскія вайскоўцы, якія разьбіралі старыя савецкія артылерыйскія склады.
XS
SM
MD
LG