Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:48 ]  Камісія ААН асуджае Ізраіль за «масавыя забойствы»


ЖЭНЭВА. Камісія ААН у пытаньнях правоў чалавека сёньня ўхваліла рэзалюцыю з асуджэньнем Ізраілю за «масавыя забойствы» палестынцаў і запатрабавала ад Ізраілю спыненьня наступальнай апэрацыі. Рэзалюцыя абвінавачнае Ізраіль у парушэньні гуманітарных законаў і сьцьвярджае права палестынскага народу на супраціў агрэсару. На сустрэчы ў Люксэмбургу міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу абмяркоўвалі нямецкую мірную ініцыятыву, якая прадугледжвае ліквідацыю на палестынскіх тэрыторыях гэбрайскіх паселішчаў і стварэньне на працягу двух гадоў палестынскай дзяржавы. Тым часам сёньня дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл працягне перамовы зь ізраільскім і палестынскім кіраўніцтвам.
XS
SM
MD
LG