Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:44 ]  Колін Паўэл прыбыў у Дамаск для перамоваў з кіраўніцтвам Сырыі


Дамаск. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў сюды для перамоваў з кіраўніцтвам Сырыі. Перад гэтым Паўэл правёў перамовы ў Бэйруце, падчас якіх папярэдзіў кіраўніцтва Лібану, што няспынныя абстрэлы Ізраілю баевікамі “Хезбалаху” з тэрыторыі Лібану могуць паставіць увесь рэгіён перад пагрозай вайны. Тым ня менш, міністар інфармацыі Лібану Газі Арыды лічыць, што абстрэлы будуць працягвацца, паколькі, ён кажа, палестынцы і “Хезбалах” змагаюцца за “спрадвечна арабскія землі”. Да гэтага моманту дзяржскаратару ЗША не ўдалося дамагчыся істотных вынікаў у вырашэньні блізкаўсходняга канфлікту. Учора Паўэл правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам і лідэрам Палестынскай аўтаноміі Ясірам Арафатам. Ізраільскі лідэр прапанаваў правесьці міжнародны самміт у справе канфлікту пад эгідай ЗША. Ясір Арафат заявіў, што возьме ўдзел у такім форуме толькі пры той умове, што гэтую ідэю падтрымае прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Колін Паўэл заявіў, што прысутнасьць Ясіра Арафата на міжнароднай канфэрэнцыі не абавязковая. Дзяржсакратар ЗША лічыць, што такая канфэрэнцыя магла б адбыцца на ўзроўні міністраў замежных справаў.
XS
SM
MD
LG