Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:37 ]  У Італіі страйкуюць супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі


Рым. У Італіі пачаўся страйк супрацоўнікаў некаторых сродкаў масавай інфармацыі. Заўтра ўсе каналы дзяржаўнага тэлебачаньня будуць трансьляваць кінастужкі й музычныя відэакліпы – выпускаў навінаў і аналітычных перадач ня будзе. Гэтая акцыя праводзіцца за суткі да ўсеагульнага страйку, які ладзяць тры найбуйнейшыя прафсаюзныя аб’яднаньні краіны на знак пратэсту супраць плянаў ураду Сыльвіё Бэрлюсконі зрабіць больш лёгкай працэдуру звальненьня работнікаў працадаўцамі.
XS
SM
MD
LG