Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:34 ]  Былы віцэ-прэм’ер Югаславіі добраахвотна паўстане перад Гаагскім трыбуналам


Бялград. Міністар юстыцыі Сэрбіі Владан Баціч паведаміў, што былы віцэ-прэм’ер Югаславіі Нікола Шаінавіч згодны добраахвотна паўстаць перад Гаагскім трыбуналам. Гаагскі трыбунал высунуў Шаінавічу абвінавачаньні ў злачынствах супраць чалавечнасьці, маючы на ўвазе ягоную ролю ў косаўскім канфлікце ў 1999 годзе. Здацца Гаагскаму трыбуналу вырашыў і колішні камандуючы югаслаўскім войскам Драгалюб Ойданіч. На мінулым тыдні парлямэнт Югаславіі прыняў закон, які прадугледжвае выдачу міжнароднаму трыбуналу асобаў, супраць якіх высунутыя абвінавачаньні ў вайсковых злачынствах.
XS
SM
MD
LG