Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:23 ]  Расея зьняла забарону на экспарт амэрыканскіх курэй


МАСКВА. Расейскі міністар сельскай гаспадаркі Аляксей Гардзееў сёньня пацьвердзіў, што вэтэрынарныя службы Расеі пагадзіліся адмяніць забарону на імпарт амэрыканскіх бройлерных курэй, бо Злучаныя Штаты істотна палепшылі якасьць вэтэрынарнага кантролю. Зьняцьце забароны, якая трывала месяц, адбылося пасьля тэлефоннай размовы Пуціна з Бушам, падчас якой апошні заклікаў скончыць гэты канфлікт. Экспарт амэрыканскага курынага і індычынага мяса штогод прыносіць амэрыканскім вытворцам прыбытак на суму каля 640 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG