Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:22 ]  Кітайскі прэзыдэнт Цьзян Цзэмінь гасьцюе ў Лібіі


ТРЫПАЛІ. Сёньня кітайскі прэзыдэнт Цьзян Цзэмінь прыляцеў у Трыпалі, распачаўшы двухдзённы візыт у Лібію. Прэзыдэнт Цьзян публічна назваў лібійскага лідэра Муамара Кадафі сваім блізкім сябрам і сказаў, што заўсёды марыў наведаць Лібію. Кадафі паказаў госьцю руіны адной са сваіх рэзыдэнцыяў, збамбаванай амэрыканскай авіяцыяй у 1986 годзе у адказ на ўчынены лібійскімі агентамі выбух у бэрлінскай дыскатэцы. Цьзян Цзэмінь у рамках сваёй паездкі па пяці краінах ужо наведаў Нямеччыну, дзе сустрэўся з канцлерам герхардам Шрэдэрам. Пасьля Лібіі ён плянуе наведаць Нігерыю, Туніс і Іран.
XS
SM
MD
LG