Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:20 ]  У Вене дэманстравалі фашысты і антыфашысты


ВЕНА. Аўстрыйская паліцыя не дазволіла сёньня сотням антыфашыстаў прайсьці да цэнтральнага пляцу, дзе 25 праварадыкальных актывістаў праводзілі пікет супраць выставы, прысьвечанай Другой Усясьветнай вайне. У ізаляваньні дзьвюх варожых дэманстрацыяў бралі ўдзел каля васьмісот паліцыянтаў. Аўстрыйскія нэанацысты пратэставалі супраць адкрыцьця выставы, на якой дэманструюцца дакумэнты аб зьверствах салдатаў Вэрмахту падчас вайны. Антыфашысты спрабавалі кідаць у апанэнтаў яйкі, бляшанкі ад піва і пакеты з фарбай.
XS
SM
MD
LG