Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:19 ]  На мітынгу ў Будапэшце сабраўся мільён чалавек


БУДАПЭШТ. Паводле розных ацэнак, ад аднаго да палутара мільёнаў чалавек сабраліся сёньня ў Будапэшце на перадвыбарчы мітынг, арганізаваны кіраўнічай кансэрватыўнай партыяй ФІДЭС цяперашняга прэм’ера Віктара Орбана. Орбан склікаў мітынг пасьля таго, як ягоная партыя зь мінімальнай розьніцай галасоў прайграла апазыцыйнай сацыялістычнай партыі ў першым туры парлямэнцкіх выбараў. Паводле апошніх апытаньняў, сацыялісты набываюць усё большую папулярнасьць. Другі, вырашальны тур выбараў адбудзецца 21 красавіка.
XS
SM
MD
LG