Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:18 ]  Арафат асудзіў тэракты супраць цывільнага жыхарства


РАМАЛАГ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскі лідэр Ясір Арафат сёньня асудзіў «усе тэрарыстычныя дзеяньні, скіраваныя супраць ізраільскага і палестынскага цывільнага жыхарства». Гэтая заява прагучала за некалькі гадзін да таго, як дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл мае абвясьціць, ці ён сустрэнецца з Арафатам у рамках сваёй мірнай місіі. Палестынскі дыплямат Саэб Эрэкат сказаў, што паводле інфармацыі з амэрыканскага боку, Колін Паўэл сустрэнецца з Арафатам заўтра. Пакуль што няма афіцыйнага пацьверджаньня гэтых зьвестак з боку амэрыканскай адміністрацыі. Тым часам сёньня лідэры хрысьціянскай супольнасьці ў Ерусаліме зьвярнуліся да Паўэла з просьбай умяшацца ў сытуацыю вакол царквы Нараджэньня Гасподняга ў Бэтлееме, у якой ужо 10 дзён займаюць абарону каля 200 палестынскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG