Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:17 ]  Расейскія вайскоўцы выйшлі з Кадорскай цясьніны


МАСКВА. Камандуючы расейскімі сіламі бясьпекі ў Абхазіі генэрал Аляксандар Яўцееў сёньня абвясьціў, што расейскія вайсковыя аддзелы пакінулі спрэчную тэрыторыю паміж Грузіяй і Абхазіяй у Кадорскай цясьніне. Аднак ён заявіў, што расейскія сілы будуць вяртацца ў цясьніну для патруляваньня як найменей раз на тыдзень, у адпаведнасьці з расейска-грузінскім пратаколам, падпісаным на пачатку месяца. Пасьля вайны пачатку 90-х гадоў Абхазія абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі. Тэрыторыя Кадорскай цясьніны была занятая грузінскім войскам пасьля новага выбуху напружаньня летась у кастрычніку.
XS
SM
MD
LG