Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:06 ]  АБСЭ папярэдзіла Беларусь, каб тая не рэалізоўвала сваю пагрозу выслаць прадстаўніка АБСЭ


ЛІСАБОН. У заяве дзейнага старшыні АБСЭ – партугальскага міністра замежных справаў Антоніё Мартынша да Круша -- зазначаецца, што ён глыбока занепакоены наконт інфармацыі, якая паказвае, што беларускія ўлады ня бачаць падставаў падоўжыць візу і дыпляматычную акрэдытацыю Мішэлю Рывалье -- выканаўцу абавязкаў кіраўніка КНГ АБСЭ ў Менску. “Цяпер адбываюцца кансультацыі ў межах АБСЭ наконт будучай праграмы працы Кансультацыйна-назіральнае групы”, -- заявіў дзейны старшыня АБСЭ. “Несвоечасовае рашэньне датычна выканаўцы абавязкаў кіраўніка групы будзе безумоўна мець нэгатыўны ўплыў на гэтыя кансультацыі”. Дзейны старшыня АБСЭ дадаў, што гэта можа таксама перашкодзіць нармальнаму функцыянаваньню групы ў Беларусі ды прывесьці да сур”ёзнага пагаршэньня супрацоўніцтва паміж АБСЭ й Беларуссью, а таксама прыняцьця адпведных захадаў.
XS
SM
MD
LG