Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:04 ]  Грузінскія дэпутаты вінавацяць Расею ў агрэсіі


АЗХАРА (ГРУЗІЯ). Грузінскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што расейскі верталёт высадзіў сёньня некалькі дзясяткаў цяжкаўзброеных вайскоўцаў у Кадорскай цясьніне ­ спрэчнай тэрыторыі паміж Грузіяй і Абхазіяй. Масква цьвердзіць, што расейскія міратворцы былі разьмешчаныя ў цясьніне на моцы падпісанага на пачатку месяца пагадненьня. Грузінскі бок заявіў, што ў пагадненьні няма ніякіх згадак пра разьмяшчэньне войска. Міністар абароны Грузіі Давід Тэўзадзэ выставіў расейцам ультыматум, паводле якога яны мусяць пакінуць Кадорскую цясьніну, або па ім будзе адкрыты агонь. Дэпутаты грузінскага парлямэнту назвалі дзеяньні Расеі «агрэсіяй супраць Грузіі».
XS
SM
MD
LG