Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:03 ]  Палестынка ўчыніла самагубчы тэракт у Ерусаліме


ЕРУСАЛІМ. Паводле інфармацыі ізраільскай паліцыі, самагубчы тэрарыстычны акт, у выніку якога сёньня ў цэнтры Ерусаліму загінула шэсьць чалавек, учыніла маладая палестынка. Жанчына хутчэй за ўсё зьмяшалася з натоўпам каля адкрытага рынку, а пасьля на аўтобусным прыпынку прывяла ў дзеяньне выбуховую прыладу. У выніку выбуху каля 50 чалавек было паранена. Адказнасьць за акт узяла на сябе арганізацыя «Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы», зьвязаная з Арафатавай групоўкай «Фатах». Злучаныя Штаты заявілі, што гэты акт ня спыніць мірную місію дзяржаўнага сакратара Коліна Паўэла.
XS
SM
MD
LG