Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:01 ]  Дзяржсакратар ЗША чакае ад Арафата справаў


ЕРУСАЛІМ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў, што чакае ад палестынскага лідэра Ясіра Арафата дзеяньня, а ня словаў. Выступаючы ў Ерусаліме пасьля сустрэчы зь ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам, Паўэл сказаў, што выкладзе падрабязьней свае погляды падчас заўтрашніх перамоваў з Арафатам у Рамалагу. Дзяржсакратар Паўэл заявіў, што будзе заставацца ў рэгіёне столькі, колькі спатрэбіцца, пакуль Ізраіль і палестынцы не дасягнуць прагрэсу ў спыненьні цяперашняга канфлікту. Паўэл зазначыў, што Ізраіль дагэтуль не падаў раскладу вываду сваіх сілаў з акупаваных палестынскіх тэрыторыяў. Тым часам сёньня на аўтобусным прыпынку каля аднаго з рынкаў у Ерусаліме быў учынены новы самагубчы тэрарыстычны акт, у выніку якога шэсьць чалавек было забіта і каля 50 паранена.
XS
SM
MD
LG